Каб мірна жыць, мір трэба цаніць

Каб мірна жыць, мір трэба цаніць

А як выхаваць у маладога пакалення каштоўнасныя адносіны да міру?  Наша навучальная ўстанова мае ў гэтым плане свой вопыт. У рамках Рэспубліканскай акцыі “Мы гэтай памяці верныя” ў школе па традыцыі адзначаўся  Міжнародны дзень міру, які прыпадае на трэці аўторак верасня. Спачатку ўрок Міру правёў з вучнямі ветэран Вялікай Айчыннай вайны У. Я. Парабковіч, былы выпускнік Салавецкай школы юнг, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 75-годдзе.  Уладзімір Яфімавіч не толькі цікава і даходліва дзяліўся ўспамінамі пра сваё жыццё, расказваў пра  службу на караблі ў час вайны, але і заклікаў вучняў берагчы і цаніць сённяшняе мірнае жыццё.

У гэты ж дзень вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі відэакампазіцыі “Падары ўсмешку свету!” – паспявалі песні і прадэкламавалі вершы аб міры, прагледзелі відэаролікі “Нам патрэбен мір”, ушанавалі хвілінай маўчання загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны і запалілі ў іх гонар свечку Памяці, выпусцілі папяровых галубоў з пажаданнямі міру і дабра ўсім людзям.

Як па заказе, Дзень міру выдаўся цёплым. Сагрэтыя восеньскім сонейкам,  у атмасферы творчасці і  дружбы вучні намалявалі на асфальце  такія ж добрыя і сонечныя малюнкі, аб’яднаныя тэмай “За мірную Беларусь!”.

Пасля ціхай гадзіны выхавальнікі правялі з вучнямі інфармацыйныя гадзіны “Свет без вайны”, а школьная  бібліятэка запрасіла на тэматычную выставу “Наша краіна – сімвал міру”. Вечарам вучняў чакаў  на сваіх пляцоўках опен-эйр “Беларусь моцная, Беларусь вольная!” (“Флэшмоб”, “Песні пра Беларусь”, “Ці ведаеш ты Беларусь?”, “Юны футбаліст”, “Беларускія народныя гульні”, “Пісьменнікі Уздзеншчыны”).

На другі дзень вучні наведалі Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, мемарыял “Востраў Мужнасці і Смутку”, гісторыка-культурны  комплекс “Лінія Сталіна”. Такія экскурсійныя паездкі арганізуюцца кожную чвэрць і, як паказвае практыка, дапамагаюць сучасным падлеткам наглядна зразумець, што сённяшні мір здабыты дарагой цаной.

Дарога да міру – гэта наша памяць пра тых, хто здабываў свабоду.  Гэта наша ўнутранае непрыняцце вайны як сродку вырашэння канфліктаў. Пра гэта трэба гаварыць, гэтаму трэба вучыць. Бо, як казаўЛуі  Пастэр, “калі людзі забываюць аб вайне, яна прыходзіць зноў ”.

Наталля Трыгубовіч,

настаўніца санаторнай школы-інтэрната

Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.