Vulica Brasil: подсолнухи Ван Гога, детские автопортреты и кукла на стене

 

Запамінальным для вучняў і дарослых санаторнай школы стаў удзел у Бразільска-Беларускім street-art фестывалі “VULICA  BRASIL”, які праходзіць у нашай краіне з 9 кастрычніка па 9 снежня.  23 кастрычніка школу наведалі другі сакратар пасольства Бразіліі ў Беларусі  Даніла Тэафіла Коста, бразільскія мастакі з шырока вядомымі на міжнароднай арт-сцэне імёнамі Ражэрыо Фернандэс з Белу-Арызонці і Валтэр Намура (псеўданім Ціньё (Tinho)) з Сан-Паўлу, аташэ пасольства Бразіліі Габрыэле Гуаданін, прадзюсар мерапрыемства Міла Котка, вядучы спецыяліст па маркетынгу ЗТАА «Кондар» ( прадпрыемства займаецца вырабам фарбаў і грунтовак і выступае  генеральным партнёрам праекта) Аляксандр Шульговіч, а таксама перакладчыкі і журналісты.

IMG_4350

Ціньё адправіўся ў спартыўную залу школы, каб падрыхтаваць для ўсіх  сюрпрыз. А  сорак хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць здольнасці да малявання, а таксама вучні Уздзенскай школы мастацтваў , што займаюцца жывапісам, сабраліся ў асобным класе, дзе супрацоўнікі пасольства  расказалі ў мультымедыйным суправаджэнні  аб гісторыі Бразіліі, элементах дзяржаўнага сцяга гэтай краіны, падаравалі дзецям  руска-партугальскія размоўнікі.

Другі мастак, Ражэрыо Фернандэс, правёў для дзяцей майстар-клас. Напачатку ён расказаў (зразумела, з дапамогай перакладчыка) пра творчасць Ван Гога, пазнаёміў з адметнасцю яго стылю і тэхнікі выканання малюнка. Затым вучні расселіся па ўсёй даўжыні школьнага калідора і пад кіраўніцтвам Фернандэса  малявалі ўласныя партрэты ў стылі Ван Гога. Паверце, паглядзець было на што!

IMG_4388

 

Пасля дзвюх гадзін працы юныя творцы прайшлі ў спартыўную залу , каб убачыць сюрпрыз . Там  Валтэр Намура намаляваў на адной сцяне залы вялікую ляльку, з якой гуляюць дзеці. Дарэчы, адметнай рысай творчасці Ціньё з’яўляецца малюнак дзяцей як сімвал чысціні ў хаосе жыцця мегаполіса. Сам бацька, і таму добра разумее свет дзяцінства.   Яго работу вучні ацанілі бурнымі апладысментамі і сяброўскімі абдымкамі. Дзеці з уласнымі партрэтамі сфатаграфаваліся на фоне малюнка бразільскага мастака.

 

IMG_4406

 

Пасля госці пазнаёміліся з гісторыяй школы, пабылі на школьным тэрэнкуры і Алеі Памяці педагогаў, на якой вучні ўручылі бразільцам беларускія сувеніры. Сярод іх і свечкі  ручной работы нашай уздзенскай свечкавай фабрыкі, майстэрства вырабу якіх выклікала непадробную зацікаўленасць у замежнікаў. Пагадзіцеся, што сапраўднае мастацтва збліжае людзей незалежна ад таго, на якой мове яны размаўляюць. А сустрэчы з творчымі людзьмі дапамагаюць лепш пазнаваць свет і цаніць культуру, у тым ліку і сваю.

IMG_4421

Читать: http://news.tut.by/culture/421110.html

 

 

 

 

 

 

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.