Абласны семінар “Сістэмны падыход у аздараўленні дзяцей ва ўмовах санаторнай школы-інтэрната”

21 кастрычніка на базе школы адбыўся абласны семінар “Сістэмны падыход у аздараўленні дзяцей ва ўмовах санаторнай школы-інтэрната”, у рабоце  якога  бралі ўдзел спецыялісты аддзелаў адукацыі , спорту і турызму, што курыруюць камплектаванне санаторных школ-інтэрнатаў Мінскай вобласці, а таксама дырэктары, намеснікі дырэктараў санаторных школ-інтэрнатаў. Кіравала семінарам Калянкова Валянціна Мікалаеўна, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння якасці адукацыі дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр”.

 

Падчас круглага стала гасцям  быў прадэманстраваны  відэафільм “Сістэмны падыход у фарміраванні здароўезберагальнай прасторы ва ўмовах Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната”. Удзельнікі семінара высока ацанілі дзейнасць школы ў гэтым напрамку. Затым яны наведалі адкрытыя заняткі  педагогаў школы. Так, А.У.Граблюк, выхавальнік 8 класа, правяла з вучнямі квэст “Спайс ломіцца ў дзверы”, у час якога выступіла і Л.В. Гілеўская, урач-псіхіятр Уздзенскай раённай бальніцы. Сахарава А.У., педагог-псіхолаг , падзялілася вопытам работы па правядзенні трэнінгавых заняткаў са старшакласнікамі, а настаўнік фізічнай культуры і здароўя Галушка В.М. запрасіў прысутных на флэш-моб. Госці станоўча ацанілі прапанаваныя формы работы па фарміраванні ў вучняў культуры здароўя і адзначылі іх сучаснасць і перспектыўнасць.

IMG_4328

 

Зацікаўлена слухалі ўдзельнікі семінара Н.Ф.Папко, настаўніцу рускай мовы і літаратуры, якая правяла іх па Алеі Памяці педагогаў і расказала аб магчымасцях гэтага святога для школы месца ў духоўным аздараўленні вучняў. Спецыялісты і кіраўнікі ўсклалі кветкі да знакаў алеі “Дом” і “Кніга”.

 

 

Напрыканцы ўдзельнікі семінара распрацавалі аптымальную мадэль узаемадзеяння спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму і медыцынскіх работнікаў пры камплектаванні санаторных школ-інтэрнатаў.

IMG_4345

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2016-2017 учебного года:

1-я четверть 1 сентября 2016 г. — 29 октября 2016 г.
2-я четверть 8 ноября 2016 г. — 24 декабря 2016 г.
3-я четверть 9 января 2017 г. — 25 марта 2017 г.
4-я четверть 3 апреля 2017 г. — 31 мая 2017 г.

Каникулы

В 2016/2017 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 9 дней с 30 октября по 7 ноября 2016 года включительно;
зимние – 15 дней с 25 декабря по 8 января 2017 года включительно;
весенние – 8 дней с 26 марта по 2 апреля 2017 года включительно;
летние – 92 дня с 1 июня по 31 августа 2017 года.