“Яблычны чай” з водарам джазу

Традыцыйнымі ўжо сталі ва Уздзенскай санаторнай школе-інтэрнаце “Калядныя сустрэчы”, на якія запрашаюцца на працягу снежня творчыя калектывы Беларусі.

У інфармацыйных абвестках на тыдзень прачытала, што ў школе будзе выступаць група “Яблычны чай”. Мне, як дылетанту ў пытаннях музыкі, падумалася, што, мабыць, едзе нейкая моладзевая група. І зусім была заінтрыгаваная словамі дырэктара школы, калі яна перад канцэртам сказала: “Хвалююся, як успрымуць канцэрт дзеці”. Ужо потым зразумела , што прычыны для хвалявання былі: група “Яблычны чай” аказалася … джазавым калектывам. Разумееце, выступаюць сур’ёзныя музыканты перад вучнямі 4-9 класаў, у якіх яшчэ не сфарміраваўся музычны густ  і якія ў вольны час бесперастанку слухаюць з мабільных тэлефонаў расійскую папсу сумніўнай якасці. Але, мабыць, у тым і сіла сапраўднага мастацтва, што яно захапляе людзей розных узростаў. Ужо пазней, пасля канцэрта, прачытала ў інтэрнэце, што “Яблычны чай” “іграе для ўсіх і кожнага”. І гэта праўда. Музыканты падрыхтавалі адмысловую праграму з англамоўных песень, якія спяваюцца ў ЗША і Еўропе на Ражджаство. Салістка калектыву (яна ж і вядучая канцэрта) Саша Захарык дапамагла ўсім акунуцца ў атмасферу свята і крышку іншай, але прыгожай замежнай культуры. Віталіся падчас канцэрта  і танцы, на што нашых вучняў упрошваць не трэба было, — настолькі пранікліся яны меладычнымі кампазіцыямі і вясёлымі песнямі.

Актыўнасцю і ўдзячнасцю юных слухачоў госці былі задаволеныя і паабяцалі прыехаць зноў. Пра нашы ж уражанні можна пісаць бясконца. Чаго вартая адно ў наш час жывая музыка – бас-гітара, сінтэзатар, ударныя інструменты, саксафон – ніякіх там ”мінусовак” і фанаграм! Аматары ж  джазавай музыкі, напэўна, ведаюць, што “Яблычны чай” (“Apple Tea”) – лепшы ў Беларусі джазавы калектыў з 20-гадовым стажам на сцэне, на рахунку якога пяць сольных альбомаў. Група назаўсёды застанецца ў беларускай музыцы першапраходцам этна-джазу. Ды і людзі яны добрыя і адкрытыя: не кожны сёння можа спусціцца з вышыні сваёй славы, каб выступіць перад дзецьмі з дабрачынным канцэртам. Што і казаць, пашанцавала нам сустрэцца з сапраўднай музыкай і пабагацець у культурным плане!

Н. Трыгубовiч

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.