Калядныя сустрэчы працягваюцца

Напярэдадні Новага года  і Раства ў санаторнай школе-інтэрнаце стартаваў праект “Калядныя сустрэчы”. Школу наведваюць шматлікія творчыя калектывы, каб павіншаваць дзяцей са святамі.

Шмат уражанняў засталося ад сустрэчы з групай маладых людзей з Мінска, якія займаюцца капаэйрай ( як варыянт вымаўлення —     ҆капуэйрай  ҆). Зусім нядаўна, 26 лістапада 2014 года, капаэйра атрымала статус культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Для тых, хто ўпершыню чуе аб капаэйры, растлумачу, што гэта нацыянальнае бразільскае баявое мастацтва, якое спалучае ў сабе элементы танца, акрабатыкі, гульні і музыкі.  У спартыўнай зале школы вучні засвойвалі прыёмы бескантактнай барацьбы-гульні, “змагаліся” з капуэйрыстамі і паміж сабой, спявалі па-партугальску песні ў суправаджэнні берымбау (інструмент, які нагадвае лук з рэзанатарам) і атабаке (высокі афрыканскі барабан ). Атрымлівалася спяваць не таму, што ўжо такія знаўцы партугальскай мовы,  проста  воклічы ў песнях вельмі лёгка запамінаюцца.  Паўтары гадзіны актыўнага адпачынку і пазітыўнага настрою! Аж расчырванеліся тварыкі ў вучняў, а вочы свяціліся непадробнай дзіцячай радасцю. Дзякуючы капаэйры далёкая Бразілія стала для нас крышачку бліжэй. А на развітанне дзеці сфатаграфаваліся з гасцямі на памяць.

 

Як кажуць, паважай чужое, але не грэбуй і сваім. Я гэта к таму, што падчас “Калядных сустрэч” не абмінулі ўвагай і беларускае народнае мастацтва. Да нас у госці завітала этнагрупа “Горынь”, з удзелам якой у апошні час у Беларусі ладзяцца беларускія народныя святы ў аўтэнтычных умовах. Як распавяла спадарыня Наста Глушко, кіраўнік і натхняльнік этнагурта, спяваюць яны каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні акапэльна, як першапачаткова і рабілі нашы продкі.  Удзельнікі гурта не толькі захоўваюць народнае песеннае мастацтва, але і адраджаюць беларускі нацыянальны касцюм. Дарэчы, і ў нас горынцы выступалі ў адмысловых касцюмах, зробленых сваімі рукамі.

Этнагрупа “Горынь” – гэта аматарскі калектыў, у якім сабраліся людзі розных прафесій. Наста Глушко, напрыклад, мастак, а яе каляжанка (на жаль, не спытала імя) архітэктар. Усе яны аб’яднаны агульнай ідэяй прапаганды нацыянальнай культуры, у тым ліку і ў дзіцячым асяроддзі, таму і зладзілі для нашых  вучняў калядную праграму: паказалі ў батлейцы казку пра гісторыю Каляды, правялі калядны абрад з казой , мядзведзем і цыганкай, прадэманстравалі гранне на дудзе, і ўсё, зразумела, суправаджалася каляднымі песнямі.  Вучні былі ўдзячнымі слухачамі і гледачамі , а пасля прадстаўлення забаўляліся з батлеечнымі лялькамі, вучыліся іграць на дудзе, танцавалі і дужаліся з “мядзведзем”, гладзілі  “казу”.  Відаць, на генетычным узроўні мы ўмеем успрымаць сваё. А каб так было  заўсёды, і шчыруюць не ніве беларускасці такія калектывы, як “Горынь”.

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2016-2017 учебного года:

1-я четверть 1 сентября 2016 г. — 29 октября 2016 г.
2-я четверть 8 ноября 2016 г. — 24 декабря 2016 г.
3-я четверть 9 января 2017 г. — 25 марта 2017 г.
4-я четверть 3 апреля 2017 г. — 31 мая 2017 г.

Каникулы

В 2016/2017 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 9 дней с 30 октября по 7 ноября 2016 года включительно;
зимние – 15 дней с 25 декабря по 8 января 2017 года включительно;
весенние – 8 дней с 26 марта по 2 апреля 2017 года включительно;
летние – 92 дня с 1 июня по 31 августа 2017 года.