Шчодрасць таленту і душы Пятра Ялфімава

Сярод вялікай колькасці маладых артыстаў беларускай эстрады яркай зоркай вылучаецца творчасць Пятра Ялфімава. І гэта без перабольшванняў і танных кампліментаў ветлівасці. Уражанне ад канцэртаў гэтага таленавітага спевака незабыўнае! На мінулым тыдні вучні і работнікі Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната мелі ўнікальную магчымасць пераканацца ў бязмежнасці таленту выканаўцы: на школьнай сцэне прайшоў дабрачынны  сольны канцэрт Пятра Ялфімава.

З першых імгненняў спявак зачараваў  сваёй абаяльнай усмешкай, добрым, праніклівым позіркам блакітна-шэрых вачэй, шчырасцю і адкрытасцю да  слухачоў. А калі заспяваў,  заваражыў прафесійным  валоданнем  голасам, здольнасцю “растварацца” ў музыцы і вобразах і ўменнем эмацыйна кіраваць  залай. Здавалася, што пачутыя намі песні ў рэпертуары артыста з’явіліся не проста так, а кожная з іх стала часцінкай асабістых перажыванняў – настолькі кранальна яны выконваліся. І хоць Пётр Ялфімаў сур’ёзна  займаецца і  рок-музыкай,  перад намі ж ён паўстаў  спеваком-лірыкам. Яго песні — глыбокая рэфлексія душы і асэнсавання вечных каштоўнасцей жыцця, перш за ўсё кахання (кавер  “Полетели сквозь окна…”, “Ангел”, “Главная роль”, “Зачем?”, “Не верю в рай, где нет тебя” і інш.).

Вельмі цёпла і далікатна гаварыў спявак аб сваёй беларускамоўнай творчасці і  з гонарам прадставіў  некалькі песень на роднай мове (“Зачарованая”, “Ты мне вясною прыснілася”, “Чырвоная ружа”).

Педагог па вакале, ён шмат працуе над сваім голасам і рэалізацыяй Богам дадзенага таленту. Працаздольнасць і адказнасць Пятра Ялфімава перад слухачом  выклікае сімпатыю і павагу. Аднойчы ў інтэрв’ю на пытанне, у чым сакрэт яго поспеху, спявак  прызнаўся : “У працавітасці. Я ніколі не лічыў сябе шчасліўчыкам, якому ўсё дасталося бясплатна. Я – «араты», які ўсяго настойліва дабіваецца сам… Я прафесійна валодаю сваім голасам, але ж мне ёсць чаму вучыцца і для самога сябе, і для сваіх прыхільнікаў”.

Ён і перад дзіцячай аўдыторыяй не схаўтурыў і выклаўся на ўсе сто. Такое ўражанне складвалася, што мы яго самыя галоўныя суддзі.

Стоячы, мы доўга апладзіравалі і шчодра дарылі дзіцячае “дзякуй” лаўрэату тэлевізійнага конкурсу “Зорная ростань- 96”, уладальніку Гран-пры на “Славянскім базары” ў Віцебску (2004), удзельніку Еўрабачання (2009), уладальніку пяці залатых медалёў у пяці намінацыях Сусветнага чэмпіянату выканальніцкіх мастацтваў у Галівудзе (2010), аўтару песень і проста добраму чалавеку Пятру Ялфімаву, які прыехаў у школу, каб падзяліцца сваёй творчасцю і цяплом душы з дзецьмі. А на развітанне артыст па-філасофску зазначыў: “Усе мы жывём пад Богам і павінны думаць адзін пра аднаго, несці ў свет дабрыню!”

 

 

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.