У фармаце дабрыні – нефарматны гурт “Нагуаль”

Не перастаеш здзіўляцца, наколькі разнапланава развіваецца сучаснае беларускае музычна-песеннае мастацтва. Ну, хоць бы ўзяць групу “Нагуаль”, якая выступала напярэдадні свята 8 Сакавіка на сцэне Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната з дабрачынным канцэртам.

Як толькі вучні і дарослыя расселіся ў зале, усю сваю глядацкую ўвагу скіравалі на сцэну. А разглядаць было што: на тканым у этнастылі дыванку стаяў барабан, усярэдзіне якога ляжала тканая посцілка; побач з бас-гітарай і акардэонам – не бачаныя раней музычныя інструменты: нейкія званочкі, звязаныя паскам, флейтачка (ці то шкляная, ці то пластыкавая), міні-гітара, дудкі, трубы нестандатрнага выгляду… Ужо пазней даведаліся, што музыканты выкарыстоўваюць больш за 30 інструментаў, класічных і аўтэнтычных, на якіх выконваюць нязвыклую для нашай беларускай культуры музыку, што спалучае ў сабе язычніцкія і транс-экспрэсіўныя матывы.

На першы погляд, песні групы “Нагуаль” простыя, нешматслоўныя, з вялікай колькасцю паўтораў, воклічаў, зразумелых і незразумелых, але далёка не прымітыўныя. Яны пранікаюць у чалавечае “я” на ўзроўні эмоцый, узнімаюць настрой і, хочаш таго ці не,  прымушаюць у сябе запытаць: “Чаму мне так лёгка, добра і радасна? “ Назірала за дзецьмі ў зале: на іх тварыках бачылася здзіўленне, захапленне, цікаўнасць – па ўсім было відаць, што з такім мастацтвам яны раней не сустракаліся. Вучні актыўна пляскалі ў такт музыкі, прытупвалі, падпявалі – станавіліся сувыканаўцамі  песень.

Дарэчы, артысты ў сваіх кампазіцыях удала трансфармуюць песні, сабраныя з усяго свету. Не дзіва, што выступаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Францыі, Германіі, Польшчы, Румыніі, Малдове, Венгрыі, Фінляндыі, Швейцарыі. Група  “Нагуаль” з’яўляецца ў Беларусі піянерам фанемных спеваў. Яе музыка гучыць у мультфільмах, лялечных спектаклях, дакументальных фільмах. А яшчэ, як бачыце, гучыць на школьных сцэнах такіх невялікіх гарадоў, як наша Узда, што сведчыць аб чалавечай дабрыні артыстаў.

Напрыканцы канцэрта Леанід Паўлёнак, кіраўнік гурта “Нагуаль”, пажадаў гледачам: “Будзьце самімі сабой – і ў вас ўсё атрымаецца”. Напэўна, таму і атрымалася ў  гэтай групы за 14 гадоў свайго творчага  развіцця  не проста мець права на існаванне, а быць першапраходцамі ў новай этнамузычнай плыні.

 

Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.