Дні музея ў школе – гэта заўсёды цікава!

Цікавая форма работы — правядзенне Дзён музея гісторыі школы, якія  сталі ў школе ўжо традыцыйнымі. Такі падыход дазваляе вывесці выхаваўчы працэс за сцены музея і актывізаваць сацыяльнае партнёрства па грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў.

DSC_7822 DSC_7828

У першы дзень, 11 верасня, школу наведалі салдаты і афіцэры Кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З выступлення падпалкоўніка Бардукова А.Ю. , а таксама прагледжаных відэаролікаў дзеці даведаліся, што цэнтр рыхтуе сабак для патрульна-ахоўнай дзейнасці, пошукавай работы  (адшукванне ўзрыўчатых рэчываў, наркотыкаў), дапамагае Катару і Іраку ў падрыхтоўцы кінологаў і сабак для супрацьтэрарыстычнай дзейнасці, а таксама аказвае платныя паслугі прыватным асобам па дрэсіроўцы і лячэнні сабак, часовым іх утрыманні. Затым на школьным стадыёне вучні ўбачылі паказальныя выступленні кінолагаў з сабакамі. Аўчаркі скакалі ў вогненныя кольцы, выконвалі разнастайныя каманды, затрымлівалі “бандытаў”, адшуквалі рэчы сваіх гаспадароў. Вучні змаглі пераканацца, якія адказныя абавязкі ўскладаюцца на  кінолагаў і іх памагатых і як цікава і высакародна служыць у Кіналагічным цэнтры.

А пасля абеду нашы выхаванцы з цікавасцю назіралі, як на школьны двор заязджае салдацкая машына з кухарскім прычэпам. Гэта вайскоўцы 15-й зенітна-ракетнай брыгады з г.Фаніпаля прыехалі ў школу, каб пачаставаць дзяцей салдацкай кашай. Як  прызналіся вучні, такога смачнага падвячорка ў іх яшчэ не было. З фільмаў і кніг хлопчыкі і дзяўчынкі ведалі, што ў ваенны час салдаты часта кармілі галодных дзяцей кашай. Таму салдацкая каша для сённяшняга пакалення – гэта сімвал гуманнасці і дабрыні — таго, што ратавала чалавечую душу і дапамагала выжываць  у бесчалавечных абставінах…

На другі дзень, 12 верасня, у школу завіталі байкеры. Яны не толькі каталі дзяцей на байках , што прынесла шмат пазітыўных эмоцый, але і правялі з вучнямі санаторнай школы спаборніцтвы па футболе і валейболе, пачаставалі дзяцей цукеркамі, пакінулі на памяць сувеніры.

15 верасня вучняў і настаўнікаў школы парадавалі  канцэртам курсанты Ваеннай акадэміі, якія, дарэчы, частыя госці на школьнай сцэне. Атмасфера ў зале была выключная! Дружнымі апладысментамі віталася кожная песня. А спявалі юнакі пра нашу родную Беларусь. З вуснаў будучых афіцэраў словы пра патрыятызм, любоў да Радзімы, вернасць служэння Бацькаўшчыне гучалі надзвычай пераканаўча.

У рамках Дзён музея была праведзена і ваенна-спартыўная гульня  “Зарніца” , падчас якой вучні прадэманстравалі свае фізічныя здольнасці, навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі і проста цудоўна адпачылі ў лесе.

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2017/2018 учебного года:

I четверть – с 01.09.2017 г. по 28.10.2017 г.;
II четверть – с 08.11.2017 г. по 23.12.2017 г.;
III четверть – с 08.01.2018 г. по 24.03.2018 г.;
IV четверть – с 02.04.2018 г. по 31.05.2018 г.

Каникулы

В 2017/2018 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 10 дней с 29.10.2017 по 07.11.2017;
зимние – 15 дней с 24.12.2017 по 07.01.201 ;
весенние – 8 дней с 25.03.2018 по 01.04.2018;
летние – 92 дня с 01.06.2018 по 31.08.2018.