Свята песні , свята душы

У пачатку лютага пасля непрацяглай рэканструкцыі аднавіў сваю дзейнасць этнаграфічны музей Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната “Беларуская мінуўшчына”. Хацелася гэту падзею зрабіць адметнай і святочнай. Таму і запрасілі Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” выступіць з  канцэртам на школьнай сцэне. Што як не песня дапамагае нам глыбей разумець культуру свайго народа! Што як не песня на роднай мове абуджае ў нас схаванае недзе ў глыбіні душы пачуццё беларускасці!

Хто хоць раз пабываў на канцэрце гэтага калектыву, добра разумее пра што я кажу. Моцны вакал , жывое інструментальнае суправаджэнне, харэаграфія , уменне на эмацыйным узроўні данесці да слухача песню – тыя якасці, якія дапамаглі ансамблю “Свята” стаць культурнай візіткай Беларусі. Творчасць святаўцаў успрымаецца на ўра не толькі ў нашай краіне. З поспехам праходзілі іх канцэрты ў Канадзе, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Індыі, Карэі, Кітаі, Эфіопіі, Вялікабрытаніі, Венесуэле, Францыі. Але поспех, слава і папулярнасць не аддаляюць артыстаў , як бачыце, і ад сціплых слухачоў  у  сціплай школьнай зале. Падумалася, ці не таму “Свята” збірае вялікія залы ўдзячных прыхільнікаў на знакамітых сцэнах, што лічыць неабходным дзяліцца сваім шчодрым талентам і  ў невялікіх гарадках і пасёлках, вёсках і школах… Што да вучняў нашай школы, якія штодзённа слухаюць, канечне, іншую музыку, — яны закахаліся ў “Свята”. Трэба было бачыць той непадробны агеньчык здзіўлення і захаплення ў іх вачах, шчырую дзіцячую ўдзячнасць, калі дружна ўзнімаліся ўсёй залай са словамі “Брава!” і “Малайцы!”, самі падпявалі “Цячэ вада ў ярок..”, “Мамачка родна, пусці на сяло..”, “Распрагайце, хлопцы, коней…”, “Казачок”, прытанцоўвалі  і кожную песню сустракалі і праводзілі дружнымі воплескамі.

Усё ж такі ёсць у нашым жыцці такія каштоўнасці, якія свята шануюцца і берагуцца рознымі пакаленнямі. Можна многа разоў гаварыць аб адметнасці беларускай песні, даваць вучням слухаць запісы гэтых песень, але эфект будзе зусім не той, як ад пачутага і ўбачанага ўжывую. Пагадзіцеся, толькі нямногія бацькі купяць білеты сваім дзецям, каб схадзіць з імі на канцэрт жывой беларускай музыкі. Таму лічу, што нашым вучням вельмі пашанцавала сустрэцца з ансамблем “Свята” , бо ў выніку яны не толькі пашырылі свой кругагляд пра беларускую культуру, але і атрымалі яшчэ свята песні, беларускасці, добрага настрою  і проста чалавечай дабрыні.

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Четверти

Расписание четвертей 2016-2017 учебного года:

1-я четверть 1 сентября 2016 г. — 29 октября 2016 г.
2-я четверть 8 ноября 2016 г. — 24 декабря 2016 г.
3-я четверть 9 января 2017 г. — 25 марта 2017 г.
4-я четверть 3 апреля 2017 г. — 31 мая 2017 г.

Каникулы

В 2016/2017 учебном году устанавливаются каникулы:
осенние – 9 дней с 30 октября по 7 ноября 2016 года включительно;
зимние – 15 дней с 25 декабря по 8 января 2017 года включительно;
весенние – 8 дней с 26 марта по 2 апреля 2017 года включительно;
летние – 92 дня с 1 июня по 31 августа 2017 года.